Фота дня: Прагулка пад хвалямі


Людзі назіраюць за прыгажосцю прыроднай стыхіі на беразе Міжземнага мора.

Абʼектыў фатографа схапіў момант, калі хвалі бʼюцца аб Ангельскую набярэжную Ніцы падчас шторму. Неспакойнае надворʼе не спужала людзей, якія выйшлі на шпацыр на міжземнаморскае ўзбярэжжа.

У XVIII стагоддзі Ніцу ўпадабалі ангельцы. Багатыя прадстаўнікі Брытанскіх выспаў вырашылі пабудаваць тут пешаходную вуліцу. Пазней яна афіцыйна была названая Ангельскай набярэжнай.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў