Свята з амаль тысячагадовай гісторыяй у Венецыі сёлета праходзіць ва ўмовах павышаных мераў бяспекі.
Такія захады прымаюцца пасля скандалу з рабаваннямі і сексуальнымі нападамі на жанчын у навагоднюю ноч у Нямеччыне. У час правядзення Венецыянскага карнавалу застаецца актуальнай і пагроза тэрарыстычных атакаў.
На вуліцах Венецыі ў гэтыя дні павялічылася колькасць паліцыянтаў, як у цывільным, так і ва ўніформе. Спачатку ўдельнікам карнавалу хацелі нават забараніць апранаць маскі – дзеля ўсё той жа бяспекі. Але на такі крок не вырашыліся.
У гэтым годзе Венецыянскі карнавал праходзіць з 23 студзеня па 9 лютага.
Першая згадка пра карнавал у Венецыі адносіцца да 1094 года. Што праўда, да XIII-XIVстагоддзяў масак на карнавалах не насілі. У 1162 годзе ў гонар перамогі над патрыярхам Аквіле адбылося народнае гулянне на плошчы Сан-Марка. Мяркуюць, што з таго часу карнавал стаў штогадовым.
НМ, belsat.eu