Фота дня: Канец «джунглям», мігрантаў-нелегалаў высяляюць


Французскія ўлады вырашылі «зачысціць» неафіцыйны лагер мігрантаў.

У стыхійны лагер «Джунглі», што ў паўночным французскім горадзе Кале, прыехалі працаўнікі, якія разбіраюць нелегальнае пасяленне. Французская паліцыя папярэдзіла пра магчымасць ужывання сілы, калі мігранты адмовяцца пераязджаць у адмыслова прыгатаваныя для іх кантэйнеры.

Тым часам мігранты баяцца, што, перасяліўшыся ў «афіцыйны» лагер, яны змогуць прэтэндаваць толькі на прытулак у Францыі. У той жа час жыццё ў стыхійным лагеры «Джунглі» пакідае надзею патрапіць у Вялікую Брытанію, якая падаецца мігрантам больш прывабнай.

Паводле французскіх уладаў, «перасяленне» закране каля 1000 асобаў. Іншыя крыніцы сведчаць, што ў «Джунлях» жывуць нашмат больш асобаў.

На фотаздымку: мужчына з маскай на твары праходзіць міма самаробнага сховішча ў «Джунглях» пасля пачатку дэмантажу.

НМ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў