Фота дня: Аэрапорт Бруселю адкрыўся пасля тэрактаў


З аэрапорту Завентэм зноў лятаюць самалёты.

Сёння мела адбыцца 40 палётаў пад пільным назіраннем, паведаміла адміністрацыя аэрапорту праз 13 дзён пасля тэрактаў у сталіцыі Бельгіі. У звычайным рэжыме ў аэрапорт абслугоўваў 600 злучэнняў.

На аўторак 5 красавіка запланавана ўжо 89 злучэнняў.

На фотаздымку пасажыры, якія сёння прыбылі ў аэрапорт Бруселю.

22 сакавіка ў аэрапорце быў здзейснены тэракт. Адказнасць за яго, а таксама за выбух на станцыі метро «Мальбэк» узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў