Форвард берасцейскага «Дынама» з Ганы паспрабаваў сябе ў ролі журналіста «Белсату»


20 гадовы нападаючы з Ганы Джоэль Фамэйе падчас здымак трэнавання берасцейцаў папрасіў у журналіста мікрафон і жартаўліва сыграў ягоную ролю.

Глядзіце, што атрымалася

Джоэль прыехаў у Беларусь узімку летась і падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Адгуляўшы за клуб паўгода і забіўшы пяць галоў, нападаючы перабраўся ў берасцейскае «Дынама», дзе таксама вызначыўся пяць разоў і стаў пятым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. У гэтым сезоне Фамэйе забіў чатыры галы і выйграў з «Дынама» Кубак Беларусі.

CA belsat.eu

Стужка навінаў