«Форма вады» – найлепшы фільм. Ды іншыя пераможцы «Оскара»

Wideo

Фільм Гіллерма дэль Тора «Форма вады» адзначылі галоўнай узнагародай прэміі амерыканскай кінаакадэміі. 90-я цырымонія ўручэння прайшла ўначы з 4 на 5 сакавіка ў Лос-Анджэлесе.

Усе пераможцы:

Найлепшы рэжысёр – Гіллерма дэль Тора («Форма вады»). «Форма вады» была вылучаная ў 13 намінацыях, але атрымала чатыры статуэткі. Таксама фільм атрымаў прэмію за найлепшы саўндтрэк і дызайн.

Найлепшая акторка – Фрэнсіс МакДорманд («Тры білборды на мяжы Эбінгу, Місуры»). Макдорманд папрасіла ўсіх жанчын, якіх сёлета намінавалі на «Оскар» у розных катэгорыях, устаць са сваіх крэслаў. Ім доўга пляскалі.

Найлепшы актор – Гары Олдман («Цёмныя часы»)

Найлепшы адаптаваны сцэнар – «Кліч мяне сваім імем»

Найлепшы арыгінальны сцэнар – «Прэч»

Найлепшы аператар – Роджэр Дыкенс («Беглы па лязе 2049»)

Жаночая роля другога плану – Элісан Джэні («Тоня супраць усіх»)

Мужчынская роля другога плану – Сэм Рокуэл («Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры»)

Найлепшы фільм на замежнай мове – «Фантастычная жанчына»

Найлепшы поўнаметражны мультфільм – «Таямніца Коко»

Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм – «Ікар». Фільм распавядае пра допінг у расейскім спорце.

ДР, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары