Фонд барацьбы з карупцыяй падаў пазоў супраць Пуціна

ВІДЭА

Фонд барацьбы з карупцыяй, заснаваны Аляксеем Навальным, і больш за 10 працаўнікоў арганізацыі падалі ў Цвярскі суд Масквы пазоў да прэзідэнта Расеі Уладзімера Пуціна. Пазоў пададзены з прычыны крымінальнага пераследу працаўнікоў ФБК. Пра гэта Навальны паведаміў у сваім блогу.

«Мы патрабуем прызнаць незаконнымі дзеянні Пуціна Уладзіміра Уладзіміравіча па арганізацыі крымінальнага пераследу (фабрыкацыі справы ФБК), паколькі лічым яго з прычыны такога маштабу пераследу арганізатарам гэтай справы», – адзначыў расейскі апазіцыйны палітык.

Навальны падкрэсліў, што не верыць у правасуддзе, аднак і «палітычным выказваннем» пазоў лічыць не варта. «Мы ж па законе сябе паводзім. І робім тое, што па законе павінна быць прадметам судовага спрэчкі ў Цудоўнай Расеі Будучыні», – падкрэсліў ён.

Пазоў да Пуціна падалі 10 працаўнікоў ФБК, Аляксей Навальны і сам ФБК, як юрыдычная асоба.

  • У жніўні Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб адмыванні каля мільярда расейскіх рублёў (амаль $ 15,4 млн) праз Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага. Паводле следства, з 2016 да 2018 гады «асобы, якія маюць дачыненне да дзейнасці некамерцыйнай арганізацыі «Фонд барацьбы з карупцыяй» (ФБК), у тым ліку працаўнікоў фонду», атрымалі грошы ад трэціх асобаў. У ФБК лічаць справу палітычна матываванай і ўсе абвінавачванні зняпраўджваюць.

У штабах і ў валанцёраў Навальнага па ўсёй Расеі праходзяць ператрусы

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары