Флэш-моб «Здымі відэа для Белсату»



Кожны можа далучыцца да акцыі! Калі Вы не змаглі прыйсці ў Траецкае прадмесце, у Вас ўсё роўна ёсць магчымасць далучыцца: запісаць сваё відэа са слвоамі падтрымання, апублікаваць у сацсетках з #белсатжыві #ocalicbelsat і даслаць нам спасылку на электронную пошту belsat.eu@gmail.com або праз сацсеткі.


Акцыя падтрымання скончылася. Неабыякавыя гледачы, грамадскія дзеячы і актывісты прыйшлі на Траецкае прадмесце да Музею Багдановіча, каб узяць удзел у флэшмобе «Здымі відэа для “Белсату”». Да гэтай акцыі таксама далучаюцца інтэрнаўты, якія запісваюць відэа і робяць фотаздымкі на знак салідрнасці з нашым тэлеканалам.

Па выніках акцыі будзе створаны відэаролік. Дзякуем за салідарнасць!

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адзначыла: «Перш за ўсё хачу падзякаваць усім асобам, якія спрычыніліся да стварэння тэлеканалу «Белсат», усім журналістам і тым фундатарам, якія падтрымлівалі гэтыя гады незалежны тэлеканал «Белсат», бо ён стаўся самай сапраўднай пляцоўкай, на якой кожны грамадзянін мог выказаць сваю пазіцыю, незалежна ад палітычных поглядаў. Шкада, што тэлеканал можа быць закрыты, таму я звяртаюся да ўсіх: падпішыце, калі ласка, петыцыю, адрасаваную польскім уладам, каб адзіны незалежны беларускамоўны тэлеканал працягваў сваё функцыянаванне».

«Белсат» – гэта не проста тэлевізійны эфір. Калі браць журналістыку – гэта выхаванне нашай дэмакратычнай будучыні. Калі браць палітыку – гэта выхаванне палітыкаў, якія будуць ствараць нашу будучыню. Калі браць грамадзянскую супольнасць – гэта адзіная прастора, у якой яны пачуваюць сябе беларусамі. «Белсат» гэта тое, што відавочна беларускае», – сказаў Уладзімір Някляеў і заклікаў падпісаць петыцыю на падтрыманне тэлеканалу.

Фота Facebook Юрый Меляшкевіч

 

««Белсат» – глыток свабоднага паветра ў недэмакратычнай Беларусі. Для беларусаў будзе вялікая страта, калі яго ліквідуюць альбо перавядуць у іншы фармат. У «Белсату» тысячы прыхільнікаў. Мы арганізавалі збор подпісаў пад петыцыяй. Толькі з «Белсатам» у нас ёсць перспектыва«, – сказаў Юрый Губарэвіч.

««Белсат» уносіць добрую беларускую мову ў беларускую свядомасць. Тое, што беларусы пачалі паварочвацца да беларускай мовы, гэта таксама заслуга «Белсату». Я заклікаю польскіх палітыкаў выканаць свае абяцанні», – кажа Мікола Статкевіч на падтрыманне «Белсату».

За відэамарафонам назіралі каля 10 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, у тым ліку камандзір мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба. Яны здымаюць тое, што адбываецца, на відэа. Таксама непадалёк знаходзяцца два супрацоўнікі міліцыі ў форме, – паведамляе БелаПАН.

Фота Facebook Стась Багдан

Прыйшлі Мікола Статкевіч і дэпутатка Алена Анісім.

«Я звяртаюся да ўсіх падпісаць петыцыю ў абарону «Белсату», каб адзіны незалежны беларускамоўны канал працягваў функцыянаванне», – сказала Алена Анісім.

«”Белсат” незалежны і перадае інфармацыб прафесійна і хутка. Ён непатрэбны, каб данесці праўду», – сказаў Алег Волчак.

У Траецкім прадмесці сабраліся людзі, якія прыйшлі падтрымаць «Белсат».

Свае відэа ўжо запісалі Уладзімір Арлоў і Алесь Лагвінец.

«Я люблю цябе “Белсат”», – сказаў у сваім звароце Уладзімір Арлоў.

«”Белсат” – гэта найперш салідарнасць. Гэта адзін з найлепшых праектаў супрацоўніцтва паміж беларусамі і палякамі. Гэта дзясяткі журналістаў, якія без страху працуюць у Беларусі. “Белсат” – гэта таксама абарона правоў беларусаў. Чым больш інфармацыі, тым больш стымулюецца ўлады і тым больш іх дзеянні асвятляюцца. “Белсат” – гэта абаронца інтарэсаў, свабода слова. “Белсат” вельмі важны. Гэта канал, які скіраваны ў будучыню. Будучыню добрых адносінаў паміж Польшчай, канал, які скіраваны ў дэмакратычную будучыню нашай краіны. Калі ласка, выказваем салідарнасць з “Белсатам”. Заклікаю падпісаць петыцыю-зварот да ўладаў Польшчы, каб яны прынялі рашэнне захаваць “Белсат” і далей яго развівае. “Белсат” жыве», – распавёў Алесь Лагвінец.

Паўсюль сілавікі ў цывільным. Ціхары здымаюць на камеры прысутных.


22 снежня аб 11.00 у Траецкім прадмесці ля музею Максіма Багдановіча пачынаецца Марафон салідарнасці з «Белсатам» – флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату».

«Лёс каналу яшчэ не вырашаны канчаткова. Кожны з вас можа дапамагчы захаваць тэлеканал: зняць відэазварот, апублікаваць на сваім профілі ў сацсетках», – прапануюць арганізатары флэш-мобу.

Вазьмі заладаваны смартфон ці маленькую камеру. Фармат – 30-60 секундаў. Скажы на камеру, чаму ты асабіста лічыш, што трэба захаваць «Белсат», і запрасі іншых падпісаць петыцыю да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

У абарону «Белсату» можа выказацца кожны.

У флэш-мобе возьмуць удзел вядомыя ў Беларусі асобы – ад творцаў да палітыкаў.

«Белсат» у сацсетках:

Разам мы абаронім «Белсат»!

Усе артыкулы на тэму #белсатжыві тут.

belsat.eu

Стужка навінаў