ФК «Днепр» цяпер будзе называцца па-беларуску


Цяпер клуб будзе называцца ФК «Дняпро», а ў новым лагатыпе каманды выкарыстаны герб Магілёва з Пагоняю.

Таксама на лагатыпе ўказваецца дата заснавання клубу – 1960 год. Тады каманда называлася «Хімік». Пазней клуб быў перайменаваны ў «Спартак», а затым у «Днепр».

У мінулым сезоне «Дняпро» вылецеў з вышэйшай лігі, але дзякуючы аб’яднанню з менскім клубам «Прамень» магілёўцы застануцца ў вышэйшым дывізіёне.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў