Брэйвік змяніў імя і прозвішча


Ягоны адвакат не каментуе гэтае рашэнне.

Нарвежскі тэрарыст Андэрс Брэйвік, які адбывае тэрмін у нарвежскай турме, змяніў сваё імя і прозвішча.

Нарвежская газета Verdens Gang са спасылкай на нацыянальны рэестр імёнаў падае, што цяпер тэрарыста завуць Фьотольф Хансэн (Fjotolf Hansen).

Прычыны гэткага рашэння адвакат асуджанага Эстэн Сторвік не падае.

«Не магу распавесці пра нашую размову», – заявіў Сторвік. – Таксама не хацеў б каментаваць гэтае рашэнне».

У ліпені 2011-га Брэйвік зладзіў выбух ува ўрадавым квартале Осла, а таксама напаў на палітычны моладзевы летнік Нарвежскай працоўнай партыі на выспе Утэя. У выніку тэрактаў загінула 84 чалавекі.

У жніўні 2012-га Брэйвіку прысудзілі 21 год зняволення. Тэрмін можа быць працягнуты, калі ўлады палічаць, што Брэйвік па-ранейшаму ўяўляе пагрозу для грамадства.

ДД

Стужка навінаў