Фізікі зрабілі металёвы вадарод


Фізікі Гарвардскага ўніверсітэту ўпершыню атрымалі металёвы вадарод. Для гэтага газ прыйшлося астудзіць да тэмпературы 5,5 кельвінаў (-268 па Цэльсіі) і сціснуць амаль пяццю мільёнамі атмасфераў. Пра даследаванне паведаміў часопіс Science.

Каб атрымаць з вадароду метал, газ змясцілі ў вочка і астудзілі яе вадкім геліем. Затым вочка сціснулі двума алмазамі, паступова сцягваючы іх шрубамі.

Сучасныя даследаванні прадказваюць велічыню ціску фазавага пераходу ў 4-5 мільёнаў атмасфераў – гэта эквівалентнае ціску, якое аказвае абʼект з масай слана, які стаіць на іголцы з плошчай паверхні вастрыя менш за квадратны міліметр.

Даследаванне ўжо падвергнулася крытыцы з боку другіх навукоўцаў. Гарвардскія фізікі зрабілі эксперымент толькі адзін раз. Таксама лічыцца, што даследчыкі маглі пераблытаць металёвы вадарод з такім жа бліскучым металёвым алюмініем, які ў пэўных умовах мог ператварыцца з аксіду алюмінію, аднаму з кампанентаў пакрыцця для алмазаў.

Для пацверджання адкрыцця група фізікаў будзе праводзіць дадатковыя тэсты.

Металёвы вадарод, па здагадках некаторых фізікаў, можа валодаць выдатнымі ўласцівасцямі – высокатэмпературнай звышправоднасць і высокай удзельнай цеплынёй фазавага пераходу. Лічыцца, што нетры Юпітэру могуць утрымліваць вялікія запасы металёвага вадароду.

ВД, sciencemag.org

Стужка навінаў