Фізік з Нарвегіі стрэліў у сябе пад вадой дзеля эксперыменту (Відэа)


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdHptX3l5bDEzeW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Нарвежская фізік Андрэас Валь у тэлевізійным шоу правёў эксперымент, стрэліўшы ў самога сябе з аўтамата пад вадой.

Нарвежац падчас шоу на тэлеканале «NRK Viten» стаяў у басейне па горла ў вадзе. Аўтамат «SIG SG 550» быў усталяваны на адмысловай трыножцы, а спуск эксперыментатар урухоміў пры дапамозе вяроўкі.

Агнястрэльная зброя была размешчаная на адлегласці трох метраў ад фізіка. Пасля стрэлу куля калібру 5,56 мм праляцела пад вадой крыху менш за 1,5 метра, не трапіўшы ў мужчыну.

Звычайная стралковая зброя не пасуе для вядзення агню пад вадой з некалькіх прычынаў. Аэрадынамічная форма кулі робіць яе траекторыю малапрадказальнай; боепрыпас можа рыкашэціць на мяжы цёплага і халоднага слаёў вады. Акрамя таго, праз большую, чым у паветра, шчыльнасць вады куля хутка тармозіць, губляючы кінетычную энергію.

Праз шчыльнасць вады аўтаматыка стралковай зброі таксама няздатная ажыццявіць перазарадку. Матэрыялы, з якіх робяцца аўтаматы і пісталеты, не прызначаныя для эксплуатацыі пад вадой: яны або хутка іржавеюць, або зусім распадаюцца праз гідрадынамічныя ўдары, выкліканыя стрэлам.

МЯ, паводле nplus1.ru

Стужка навінаў