«Дзень Волі і #ДимонОтветит». Беларус наведаў і параўнаў пратэсты ў Менску і Маскве


Два мітынгі за два дні – у аглядзе Сямёна Ісаева.

Сямён Ісаеў з Наваполацку, які цяпер жыве ў Маскве, – папулярны ў інтэрнэце відэаблогер Бродяга Фишай (Валацуга Фішай; назва паходзіць ад шырокавугольнага аб’ектыву з эфектам рыбінага вока, на які Сямён здымае свае відэа).

Цягам выходных 25–26 сакавіка Сямён з’ездзіў у Менск і вярнуўся з яго, наведаўшы два мітынгі.

У Дзень Волі блогер паўдзельнічаў у менскім святочным шэсці, на наступны дзень Валацуга схадзіў на антыкарупцыйны пратэст у Маскве.

Абедзве акцыі былі несанкцыянаваныя, і ўлады іх разагналі.

Паводле Сямёна, разгон у Менску быў больш жорсткі, таму з акцыі «не збягалі толькі тыя, хто ўжо збег».

«Дзе круцей – у Расеі ці ў Беларусі? Круцей удома. Шкада, што пасля ўсяго, што пабачыў, панятак дому звужаецца да кватэры, зачыненай на тры замкі», – падсумоўвае Валацуга Фішай.

ДД

Стужка навінаў