Фінляндыя, Нарвегія і Данія – самыя шчаслівыя краіны ў свеце


Сёння адзначаецца Міжнародны дзень шчасця. Гэтае свята было заснаванае Генеральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе. Тады ж ААН зацвердзіла, што імкненне да шчасця з’яўляецца неадʼемным жаданнем кожнага чалавека на планеце.

Кожны год Інстытут даследавання шчасця: які знаходзіцца ў Капенгагене, складае рэйтынг самых шчаслівых краінаў свету. Згодна з даследаванне за мінулы год, Беларусь трапіла на 73 месца, апярэдзіўшы Турцыю ды Пакістан. У мінулым годзе нашая краіна была на 67 месцы. Самыя ж шчаслівыя – Фінляндыя, Нарвегія і Данія.

Краіны, з якімі мяжуе Беларусь, аказаліся больш шчаслівымі. Сярод іх толькі Украіна саступіла, трапіўшы на 138 месца са 156.

Індэкс шчасця адлюстроўвае дабрабыт людзей і стан навакольнага асяроддзя ў розных краінах свету. Пры падрыхтоўцы рэйтынгу складальнікі аналізуюць як у краінах працуе эканоміка, глядзяць на ВУП на душу насельніцтва, беспрацоўе, інфляцыю і працэнтныя стаўкі.

Але адказу на тое, як можна стаць больш шчаслівым, стваральнікі рэйтынгу не маюць.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў