Фінляндыя гатовая абараняцца ад «зялёных чалавечкаў»


У Фінляндыі ўступіў у сілу закон адносна вайскоўцаў у форме без апазнавальных знакаў. Ад сёння такім асобам забаронены ўезд і знаходжанне ў краіне, а парушальнікаў закону чакае крымінальны пераслед.

Паводле фінскага парталу Yle, вядзецца пра «зялёных чалавечкаў» – вайскоўцаў у зялёнай форме без апазнавальных знакаў. Менавіта так выглядалі расейскія вайскоўцы, якія распачалі захоп Крыму ў сакавіку 2014 года.

Фінскае заканадаўства мае на ўвазе арганізаваных і ўзброеных вайскоўцаў, якія дзейнічаюць у інтарэсах замежнай дзяржавы, альбо ад яе імя, альбо з яе згоды.

Мінабароны Фінляндыі сцвярджае, што новы закон прыняты дзеля забеспячэння тэрытарыяльнай недатыкальнасці краіны з улікам змянення сітуацыі і дае магчымасць рэагаваць на новыя пагрозы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў