Фінансавая міліцыя прыйшла з праверкаю на фірму Дашкевіча ў дзень, калі ён вёз крыжы ў Курапаты




29 чэрвеня ў цэх фірмы Змітра Дашкевіча «Цесляры», дзе былі вырабленыя крыжы, прыйшлі працаўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ).

Дашкевіча падазраюць у «парушэнні правілаў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву» (арт. 12.17 КаАП).





29 чэрвеня Дашкевіч і ягоныя калегі па фірме хацелі паставіць у Курапатах 12 шасціметровых уласнаручна вырабленых крыжоў, але раніцай іх затрымалі непадалёк ад урочышча. Бізнесмен і грамадскі актывіст хацеў паставіць крыжы непадалёк ад рэстарана «Поедем поедим».

7 чэрвеня лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч прапанаваў выставіць каля «рэстарана на костках» варту з грамадскіх актывістаў, якія будуць распавядаць патэнцыйным наведнікам пра месца, дзе яны збіраюцца паесці.

Рэстаран «Поедем, поедим» месціцца ў 50 метрах ад урочышча Курапаты ў комплексе будынкаў, які раней называўся «Бульбаш-хол». Неўзабаве там збіраюцца адчыніць лазню. Аб’ект належыць кампаніі «Белновотекс груп» (раней належаў «БелРестИнвест»).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў