Фінал Australian Open: Фэдэрэр выйграў у Надаля


Швейцарскі тэнісіст Роджэр Фэдэрэр перамог у турніры серыі «Вялікага шлему» Australian Open-2017 у мужчынскім адзіночным разрадзе.

У фінале спаборніцтваў 35-гадовы швейцарац атрымаў перамогу над 30-гадовым іспанцам Рафаэлем Надалем з лікам 6: 4, 3: 6, 6: 1, 3: 6. Матч працягваўся 3 гадзіны 37 хвілін.

Такім чынам, Фэдерер стаў пяціразовым пераможцам Australian Open. Надаль перамагаў у фінале Australian Open аднойчы: у 2009-м.

Сёння Надаль і Фэдэрэр сустрэліся ў 35-ы раз, і нягледзячы на паразу ў Мельбурне, на баку іспанца – салідная перавага ў перамогах: 23/12.

ДД

Стужка навінаў