Фільм «Зялёная кніга» атрымаў «Оскар»


Галоўную ўзнагароду на цырымоніі ўручэння «Оскар» атрымаў фільм «Зялёная кніга» Пітэра Фарэллі.

Лепшым рэжысёрам паводле версіі Амерыканскай кінаакадэміі стаў Альфонса Куарон за фільм «Рома». Куарон таксама атрымаў «Оскар» за аператарскую працу, а «Рома» стаў лепшым фільмам на замежнай мове.

Фільм «Зялёная кніга» заснаваны на рэальных падзеях і распавядае пра тое, як музыка-віртуоз Дон Шырлі (Махершала Алі) наймае кіроўцу Тоні Валлелонгу па мянушцы Балбатун (Вiга Мортэнсен) і адпраўляецца ў турнэ на поўдзень кансерватыўных штатаў у часы расавай сегрэгацыі.

Вось якія фільмы атрымалі «Оскар» ў некаторых іншых намінацыях:

  • «Чорная пантэра» – за лепшы дызайн касцюмаў і працу мастака-пастаноўшчыка;
  • «Улада» – за лепшы грым;
  • У намінацыях «лепшы гук», «лепшы мантаж гуку» і «лепшы мантаж» – «Багемская рапсодыя»;
  • «Чалавек-павук: Праз сусветы» – лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм.

Цырымонія ўручэння прэміяў Амерыканскай кінаакадэміі прайшла у 2019 годзе ў 91-ы раз. Упершыню за шмат гадоў у цырымоніі не было вядучага.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў