Фільм, зняты ў супрацы з «Белсатам», стаў прызёрам Міжнароднага фестывалю дакфільмаў OFF CINEMA 2020


«Стрыптыз і вайна» Андрэя Куцілы атрымаў прыз глядацкіх сімпатыяў на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў OFF cinema 2020, што праходзіў у Познані.

У 2018 чыноўнікі Мінкульту адмовілі Куцілу ва ўдзеле ў нацыянальным конкурсе «Лістапад» са стужкай «Стрыптыз і вайна». Гаворка ў фільме ідзе пра маладога стрыптызёра, які жыве ў адной кватэры са сваім дзедам – баявым генералам з кансерватыўнымі поглядамі на жыццё.

У 2019 фільм атрымаў спецыяльны прыз журы на фестывалі «Лістапад».

Аб’ектыў
Больш за 150 фільмаў пакажуць на «Лістападзе», тры з іх знятыя ў супрацы з «Белсатам»
2019.10.31 22:48

belsat.eu

Стужка навінаў