Фільм пра забойства Шарамета ўзнагароджаны на «DIG Award 2018»


Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміла журналістка Ганна Бабінец.

Фільм-расследаванне «Убийство Павла» паўстаў дзякуючы Слідство.Інфо і Organized Crime and Corruption Reporting Project.

Нагадаем, што Паўла Шарамета забілі ў Кіеве 20 чэрвеня 2016 года.

Журналіст працаваў над матэрыяламі пра карупцыю ў дзяржаўных кампаніях і кантрабанду з Данбасу. У дзень смерці побач з домам Паўла дзяжурыў былы афіцэр Службы бяспекі Украіны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў