Фільм пра беларускую эмігрантку, зняты з дапамогай «Белсату», узнагародзілі на кінафестывалі


«Я вырасла, пакуль ты спала» – так называецца стужка польскага рэжысёра, вучня Анджэя Вайды.

Фільм атрымаў адмысловую ўзнагароду арганізатараў фестывалю дакументальнага кіно, «Docudays UA», прысвечанага правам чалавека. Ён праходзіць у Кіеве з 22 да 30 сакавіка 2019 года.

Глядзіце фільм 28 красавіка а 19:50 на «Белсаце» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Кранальная стужка распавядае пра беларуску Караліну Орсік, якая грае на альце, удзельнічае ў канцэртах па ўсім свеце, але заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гарадзеншчыне.

Дзяўчына піша навуковую працу ў Акадэміі музыкі ў Польшчы. Калісьці ў звычайнай музычнай школе ў мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Пасля яе запрасілі на навучанне ў Польшчу.

Караліна мела шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожнічае, але заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да бабулі, якая яе і выхавала.

Фільм у супрацы з «Белсатам» зняў у 2017 годзе польскі рэжысёр і аператар Марцін Саутэр (Marcin Sauter).

Глядзіце іншыя дакументальныя фільмы «Белсату»

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў