Фільм паводле кнігі Марціновіча выйграў кінапрэмію ў Нямеччыне


Кароткаметражны фільм «Возера радасці» беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна, зняты паводле рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, уганараваны нямецкай кінапрэміяй «Hessen Film Awards» у намінацыі «Лепшы кароткаметражны фільм».

Як адзначыў у «Facebook’у» сам Віктар Марціновіч, у шорт-ліст конкурсу ўваходзілі яшчэ дзве нямецкія кінастужкі.

Две недели назад мне написал Алексей Полуян: фильм "Озеро Радости" вышел в финал Hessen Film Awards в номинации Best…

Opublikowany przez Victora Martinovicha Sobota, 19 października 2019

Фільм «Возера радасці» – гэта экранізацыя частцы кнігі Марціновіча, дзе распавядаецца пра дзевяцігадовую Ясю, жыццё якой кардынальна змянілася пасля смерці маці. Пасля таго як бацька адвозіць Ясю ў інтэрнат, яна пачынае сама будаваць свае новае жыццё.

Здымкі адбываліся ў чатырох вёсках Ляхавіцкага раёну Берасцейскай вобласці. Галоўную ролю выканала выхаванка магілёўскага інтэрната Настасся Пляц. У карціне таксама задзейнічаны – Ігар Сігаў («Дзверы», «Франц + Паліна», «Унутры сябе»), Святлана Анікей («Крышталь», «Ягор»), Аляксандр Малчанаў, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Таццяна Мархель, Дзяніс Тарасенка і іншыя. Саўндтрэкам да фільму абраная музыка беларускага этна-гурту «Vuraj».

ВІДЭА
Выйшаў трэйлер кароткаметражкі па кнізе Марціновіча «Возера радасці»
2019.01.15 13:14

«Возера радасці» – вельмі асабісты для маёй сям’і фільм, – распавядае рэжысёр Аляксей Палуян. – Я хацеў расказаць драму пра дзіця, якое ў 9 гадоў адважваецца будаваць свой шлях самастойна. Не кожны дарослы чалавек гатовы да гэтага выбару, а Яся змагла. Для мяне было празмерна важна, каб галоўную ролю выканала дзіця з інтэрнату. Мне пашчасціла сустрэць Насцю Пляц у магілёўскім інтэрнаце. Яна паверыла мне і прыадчыніла часцінку свайго вельмі глыбокага свету».

Паводле рэжысёра, гэта светлы фільм, таму што, гледзячы на дзяцей, дарослыя вучацца ў іх і атрымліваюць сілы і энергію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў