Фільм «Купала» пакажуць грамадскасці толькі пасля таго як яго паглядзіць Лукашэнка


Перадпаказ гістарычнай драмы пра лёс Янкі Купалы перанеслі праз тое, што стужку яшчэ не паглядзеў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта піша «Народная воля».

Выданне адзначае, што перадпаказ «Купалы» мусіў адбыцца яшчэ 17 снежня, у Дзень беларускага кіно. Гэтую дату не раз паведамляў дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі ў розных інтэрв’ю. Але гэтага не адбылося. Рэжысёр фільма Уладзімір Янкоўскі заявіў, што перадпаказ адбудзецца пасля таго як стужку паглядзіць Аляксандр Лукашэнка.

«Фільм адаслалі прэзідэнту. Як толькі «Купалу» паглядзіць ён, будзе прагляд для грамадскасці. Магчыма нават, гэта здарыцца вельмі хутка. Але, думаю, усё ж такі не сёння і не заўтра, прэзідэнт бо толькі вярнуўся з камандзіроўкі», – паведаміў рэжысёр «Народнай Волі».

А ў шырокі паказ на экраны кінатэатраў фільм выйдзе ў 2020 годзе – як і планавалася. Затым будзе зроблены 4-серыйны фільм для тэлебачання.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў