Фільм «Хадаркоўскі»: Гісторыя чалавека, які калісьці быў найбагацейшым у Расеі


Самы заможны і самы смелы чалавек Расеі. Гісторыя поспеху, багацця і раптоўнага падзення.

«Хадаркоўскі» (дак.фільм), рэж. Цырыль Тушы (Cyril Tuschi), 2011 г., Нямеччына.

Глядзіце на «Белсаце» 29 траўня а 22:30 альбо онлайн на нашай старонцы.

Фільм апавядае пра неймаверны ўзлёт і драматычныя калізіі лёсу чалавека, які здолеў да сарака гадоў стаць мільярдэрам, узначаліўшы сусветна вядомую звышпрыбытковую кампанію. Уладальнік ЮКОСу Міхаіл Хадаркоўскі быў найбагацейшым чалавекам Расеі, улюбёнцам фартуны. Але чымсьці ён яе раззлаваў…

«Я ўсведамляю, што ён не ангел. Хадаркоўскі быў жорсткім кіраўніком. У 1990-я гады, каб пабудаваць і захаваць сваю кампанію, яму прыйшлося звольніць вялізную колькасць супрацоўнікаў – 50 тысячаў чалавек!» – так адказаў на пытанне пра сімпатыю да Хадаркоўскага рэжысёр Цырыль Тушы.

Пра Міхаіла Хадаркоўскага ў фільме распавядаюць ягоныя родныя, калегі, палітыкі, журналісты, а таксама ён сам у лістах з турмы ды ў інтэрв’ю з лавы падсудных.

Стужка навінаў