Фільм «Движение вверх» атрымаў прэмію «Блокбастар» як чэмпіён кінапракату Расеі і СНД


Фільм «Движение вверх» рэжысёра Антона Мегердзічава адзначаны прэміяй «Блокбастар» як самая касавая карціна Расеі і СНД у 2018 годзе. Адметна, што сцэнар да фільму пісаў беларускі драматург Андрэй Курэйчык сумесна з Мікалаем Куліковым.

Фільм, які выйшаў на экраны 28 снежня 2017 года, сабраў у пракаце больш за 3 мільярды расейскіх рублёў. Драма «Движение вверх» распавядае пра матч паміж зборнымі СССР і ЗША ў фінале баскетбольнага турніру XX летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года, якія адбываліся ў Мюнхене.

 

У фільме здымаліся Уладзімір Машкоў, Андрэй Смалякоў, Сяргей Гармаш, Марат Башараў, Вікторыя Талстаганава, Іван Калеснікаў, Кірыл Зайцаў, Жыльвінас Тратас і іншыя. На ролю трэнера амерыканскай зборнай Хэнка Айбы запрасілі Джона Сэвіджа, амерыканскага актора, шматразовага намінанта на «Оскар».

Hавiны
Андрэй Курэйчык намінаваны на адну з галоўных расейскіх кінапрэміяў
2019.01.16 17:04

СК, belsat.eu

Стужка навінаў