Фільм «Белсату» «Госці» сёння можна бясплатна паглядзець онлайн


Стужку Андрэя Куцілы беларускі партал TUT.BY пакажа ў апошні дзень онлайн-фестывалю беларускага дакументальнага кіно BELARUSDOCS.

Гэты фільм летась быў названы лепшым у негульнёвай секцыі нацыянальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» і ў некаторай ступені стаў адкрыццём для беларускай дакументалістыкі: у ім разам з мастацкімі якасцямі важным складнікам зʼяўляецца вострая сацыяльная праблематыка.

Калісьці Аляксей працаваў фельчарам у хуткай дапамогі. Па выклікам часта даводзілася забіраць на вуліцах бяздомных людзей, але праз некалькі кіламетраў іх зноў выкідалі на вуліцу. Патрапіўшы за краты, Аляксей сам апынуўся нікому не патрэбны. Турма перавярнула светапогляд былога фельчара. Пасля вызвалення Аляксей арганізаваў незвычайны прытулак, стаў прымаць хворых і даглядаць за беднымі і самотнымі.

Чым гэта скончылася – глядзіце онлайн.

Стужка навінаў