Фільм «Белсату» едзе на польскі кінафестываль


Дакументальны фільм Андрэя Кудзіненкі пакажуць на польскім фестывалі футбольных фільмаў «Festiwal Filmów Piłkarskich»

«Фанат» – гэта першы дакументальны фільм Кудзіненкі. Ён распавядае пра Васю Пешахода – фаната берасцейскага «Дынама», які нягледзячы на цяжкую хваробу, ходзіць пешкі на матчы ўлюбёнай каманды па ўсёй Беларусі. Здымачная група разам з героем прайшла пешкі ад Берасця да Горадні. Фільм ужо быў паказаны на кінафестывалі «Лістапад» у Менску.

«Вельмі добры быў прыём. Туды прыехалі з 25 берасцейскіх фанатаў. Прыехала мама Васі, ягоныя браты. Была поўная зала. Глядач меў добрае адчуванне, бо гэта, у прынцыпе, глядацкі фільм. Дакументальнае кіно – яно ў трэндзе такім дэпрэсіўным знаходзіцца. А ў нас – глядацкае пазітыўнае кіно. Нават чыноўнікам з Міністэрства культуры спадабалася», – распавядаў у інтэрв’ю Кудзіненка.

Глядзіце фільм цалкам:

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары