Фільм Андрэя Куцілы, зняты пры ўдзеле «Белсату», едзе ў Таронта


На самы буйны фестываль дакументальнага кіно Паўночнай Амерыкі «Hot Docs» абралі стужку «Стрыптыз і вайна».

Фільм будзе прэзентаваны ў праграме «World Showcase», у якой удзел бяруць найлепшыя негульнявыя фільмы з усяго свету з магчымасцю атрымаць прыз глядацкіх сімпатыяў.

Праца над фільмам цягнулася 4 гады. Андрэй Куціла кажа, што гэты праект быў пэўна найбольш пакутны ў ягоным жыцці, але вельмі цешыцца, што трапіў у Таронта.

Hавiны
Рэжысёр Андрэй Куціла: «У Беларусі няма індустрыі кіно, ёсць толькі адзінкавыя выпадкі»
2018.11.23 15:42

«Бо гэта топавы фестываль дакументальнага кіно ў свеце з вялікаю глядацкай аўдыторыяй прыблізна на 200 000 чалавек. Вельмі цяжка даваўся фінальны мантаж. Сёння я задаволены вынікам.

Важна было, што «Белсат» яшчэ на ўзроўні ідэі патрымаў праект і адправіў мяне ў 2014 годзе на праграму «Młodzi o młodych» пад кіраўніцтвам выбітных польскіх дакументалістаў. Там і нарадзілася ідэя!

Фільм для мяне знакавы. Праз яго я пастараўся вобразна нешта сказаць пра нашую краіну. Я бясконца ўдзячны маім героям за ўдзел і цярпенне».

Працы беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы не раз перамагалі ў прэстыжных конкурсах.

Глядзіце стужкі Андрэя Куцілы на нашай старонцы:

Поўны спіс фільмаў і рэпартажаў Андрэя Куцілы

ДР belsat.eu

Стужка навінаў