Філіп Чмыр хоча, каб выставу World Press Photo падпісалі па-расейску


Музыка зрабіў першы ў гісторыі галерэі запіс у кнізе скаргаў.

3 траўня лідар Drum Ecstasy Філіп Чмыр завітаў на выставу пераможцаў конкурсу World Press Photo, якая адкрылася ў творчай прасторы «ЦЭХ», дзе папрасіў кнігу заўваг і прапановаў.

У кнізе Філіп Чмыр папрасіў арганізатараў выставы «ставіцца з павагай да расейскамоўнага насельніцтва» і «не забываць публікаваць інфармацыю на двух дзяржаўных мовах».

У допісе Філіпа Чмыра – дзве арфаграфічныя і адна пунктуацыйная памылка.

Пра гэты факт кіраўніца прасторы Юлія Дарашкевіч распавяла ў «Фэйсбуку». Гэта не спадабалася музыку – ён патрабуе прыбраць пост і пагражае скаргамі ў дзяржаўныя органы.

Музычны крытык і вядоўца «Белсату» Сяргей Будкін зрабіў Філіпу Чмыру сустрэчную прапанову «не забываць публікаваць на сваіх дысках і афішах інфармацыю на дзвюх дзяржаўных мовах».

Раней Чмыр тлумачыў «Белсату», што за канстытуцыйную гарантыю атрымоўваць інфармацыю па-расейску вядзе змаганне, бо «не разумее беларускай».

Пра менскую выставу World Press Photo 2016 глядзіце ў аглядзе навінаў культуры.

ДД

Стужка навінаў