FIDE і Беларусь заключылі кантракт на правядзенне ў Менску Сусветнай шахматнай алімпіяды


Беларусь атрымала права на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе. Таксама было прынята рашэнне, што Беларусь правядзе Кубак свету па шахматах сярод жанчын і мужчын у 2020 і 2021 гадах.

«Зараз можна сфармаваць шахматны каляндар, ствараць больш прывабны прадукт для нашых партнёраў, і галоўная мэта – зрабіць шахматы даступным відам спорту ва ўсім свеце», – адзначыў кіраўнік FIDE Аркадзь Дварковіч.

Кіраўнік федэрацыі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску і лічыць заяўку Беларусі моцнай і якаснай, піша ТАСС.

«Мне як кіраўніку FIDE вельмі прыемна, што Алімпіяда, а таксама Кубак свету сярод мужчынаў і жанчынаў, кангрэс пройдуць менавіта ў Менску. Сёння падпісаны кантракт, апошнія некалькі месяцаў гэты дакумент актыўна дапрацоўваўся, нам удалося дамовіцца па ўсіх пунктах. Кіраўнік Беларусі на сустрэчы пацвердзіў, што ўсе шахматныя міжнародныя спаборніцтвы пройдуць на самым высокім узроўні», – дадаў Дварковіч.

Сусветная шахматная алімпіяда 2020 года пройдзе ў Ханты-Мансійску.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў