Фестываль дзіцячых вазкоў у Горадні. Фотаздымкі

Трэці год запар адміністрацыя Горадні ладзіць фестываль дзіцячых калясак у гонар Дня сям’і.

12 траўня ў гарадзенскім парку Жылібера прайшоў конкурс на самую цікавую дзіцячую каляску. Дызайнерскае спаборніцтва бацькоў адбывалася ў намінацыях «Марская», «Прырода-надвор’е», «Свет жывёлаў», «Экзотыка», «Прафесія» ды «Каляска арыгінальнага жанру».

Нашэсце вазкоў. Галерэя

Неардынарныя дзіцячыя вазкі на фестывалі «Пад ветразем кахання» у Горадні. 12 траўня 2017 Фота – Васіль Малчанаў / Белсат

Бацькі прайшлі, а дзеці – у незвычайных, яскравых калясках – праехаліся праз плошчу Леніна да Савецкай вуліцы. Падчас шэсця калона з каляскамі прыпынілася каля ЗАГСА на вуліцы Ажэшка, каб зарэгістраваць нованароджанага грамадзяніна Беларусі Платона.

Фестываль «Пад ветразем кахання» ў Горадні ў гонар Дня сям’і, які ў Беларусі будуць адзначаць у панядзелак.Фота – Васіль Маўчанаў / Белсат

Акрамя таго ўпершыню на фестывалі адбылося дэфіле дзіцячай моды з брэндамі беларускіх сетак крамаў з дзіцячай вопраткай. Таксама старэйшыя дзеці разам з бацькамі падрыхтавалі творчыя нумары.

«Галоўнай мэтай фестываля з’яўляецца папулярызацыя сямейных каштоўнасцяў, сямейных адносін і ўвогуле сям’і як асноўнай ячэйкі грамадства. Калона шматдзетных сем’яў таксама сёння ўдзельнічае ў шэсці з каляскамі», – тлумачыць адзін з арганізатараў фестывалю.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 63 гарадзенскія сям’і, Кожная атрымала падарунак за сваю творчасць – па пакунку ручнікоў.

Удзельнікі гарадзенскага фестывалю «Пад ветразем кахання». 12 траўня 2017 года. Фота – Васіль Маўчанаў / Белсат

Агулам у Горадні каля 1300 шматдзетных сем’яў, і, як падае адміністрацыя Ленінскага раёну, штотыдзень яны рэгіструюць яшчэ 3-5 новых шматдзетных сем’яў.

Папулярызацыя сям’і ў Беларусі ўжо даўно часткай дзяржаўнае палітыкі. Яшчэ ў 2013-м паводле колькасці разводаў Беларусь займала другое месца ў свеце. У 2016-м, паводле Белстату, на 64 536 новых шлюбаў прыпадае 32 628 разводаў – больш за 50 %.

Удзельнікі фестывалю. Фота – Васіль Маўчанаў / Белсат

Арганізатары фестывалю «Пад ветразем кахання» спадзяюцца, што налета імпрэза выйдзе па-за межы Ленінскага раёну і стане агульнагарадской.

Паўліна Валіш

Стужка навінаў