Ферму замаскіравалі, мыюць мост, у Баранавічах наводзяць парадак перад прыездам Лукашэнкі

У горадзе працягваецца падрыхтоўка да візіту Аляксандра Лукашэнкі, запланаванага на 22 сакавіка. Калі 20 сакавіка ў Баранавічах актыўна вяліся працы ў цэнтры гораду, то 21 сакавіка прыкметна ажыўленне ў Паўночным мікрараёне. Рабочыя падмятаюць вуліцы, прыбіраюць тэрыторыю каля Лядовага палаца.