Фермеры з-пад Століна гатовыя выкідаць памідоры: закупачны кошт – 30 капеек


«Свята памідораў» ў Іўе ў 2017-м. Ілюстратыўнае фота – Васіль Малчанаў

Жыхары Альшанаў, Высокага і іншых населеных пунктаў Столінскага раёну маюць цяжкасці са збытам памідораў, падае «Медыя-Палессе». Закупачныя цэны ўпалі да 30 капеек за кілаграм. Але нават пры гэтым іх немагчыма прадаць – няма пакупніка.

«Трэба зрабіць так, як зрабілі ў Лунінецкім раёне з трускаўкай – вывезці прадукцыю на сметнік, – кажуць фермеры. – Можа быць, тады ўрад зверне ўвагу на праблему вяскоўцаў і пачне вырашаць пытанні з будаўніцтвам у краіне перапрацоўчых заводаў».

Вясной значныя страты ад немагчымасці збыць сваю прадукцыю панеслі тыя, хто займаецца вырошчваннем ранняй капусты. У Белавушы яе папросту прадалі мясцоваму сельгаспрадпрыемству на корм скату – хоць вырошчвалі для людзей, кажуць мясцовыя.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў