Фермеры Нямеччыны знайшлі альтэрнатыву расейскаму рынку


Сельгасвытворцы Нямеччыны здолелі за пяць гадоў, якія прайшлі з моманту аб’явы Расеяй забароны на ўвоз прадуктаў харчавання з Еўрапейскага Звязу, прыстасавацца да гэтых зменаў. Пра гэта паведаміў агенцтву dpa віцэ-прэзідэнт Нямецкага сялянскага саюзу (Deutscher Bauernverband, DBV) Вэрнэр Шварц, піша DW.com.

«Страта расейскага рынку была вельмі адчувальнай для сельскай гаспадаркі Германіі», – прызнаў ён.

Аднак з часам і коштам вялікіх намаганняў нямецкія фермеры змаглі адкрыць для сябе новыя рынкі ў Азіі.

«Сёння Кітай, уключаючы Гон-Конг, маюць для нас тое ж значэнне, што раней мела Расея», – падкрэсліў Шварц.

Штогадовы абʼём аграрнага экспарту ў гэты рэгіён «цяпер складае амаль два мільярды еўраў».

Hавiны
«Ведае толькі адзін Гасподзь Бог». Калі расейскаму рублю чакаць новых амерыканскіх санкцыяў?
2018.12.05 14:37

Кошт санкцыяў для ЕЗ і для Расеі

Пры гэтым віцэ-прэзідэнт DBV, аднак, выказаў меркаванне, што, «па ўсёй верагоднасці, на тое, каб зноў замацавацца на расейскім рынку, спатрэбіцца некалькі гадоў».

Прадуктовае эмбарга Расея ўвяла пасля таго, як краіны ЕЗ і ЗША зацвердзілі санкцыі супраць Масквы ў адказ на анексію Крыму ў 2014 годзе і ў сувязі з роляй РФ ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіне. У чэрвені Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб працягу забароны на пастаўкі харчавання да 31 снежня 2020 года.

Hавiны
Мядзведзеў даказваў Румасу, што «санкцыйка» у Расею ідзе з Беларусі
2019.02.01 18:39

Сітуацыяй скарысталіся кантрабандысты, якія пад выглядам беларускай прадукцыі пачалі ўвозіць у Расею замежныя прадукты харчавання. У выніку Крэмль загадаў знішчаць прадукцыю. Сотні год садавіны, гародніны мяса-малочных прадуктаў былі знішчаныя.

Hавiны
ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі
2019.03.28 07:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў