Фердынанд Званімір Габсбург мог бы стаць сёння каралём у Беларусі. Без жартаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUWhvWTAwcjU3NFElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Калі б на землях Беларусі сёння аднавілася манархія – а такое тэарэтычна магчыма – ёю маглі б кіраваць Габсбургі.

Пра тое, каго нашчадкі шляхты Вялікага княства Літоўскага маглі б запрасіць на трон, у «Размове дня» Святлане Калінкінай распавядае даследчык каралеўскіх радаводаў, старшыня аргкамітэту па стварэнні Лігі манархічнай ВКЛ Аляксандр Стральцоў-Карвацкі.

Чытайце таксама >>> Як каралю Літвы ды гетману Украіны не ўдалося стаць валадарамі беларусаў

Прадстаўнікі дынастыі Гедымінавічаў і Ягелонаў (якія кіравалі адпаведна ВКЛ і Рэччу Паспалітай) адпадаюць, паколькі яны сваю спадчыннасці перадавалі па мячы, а па мужчынскай лініі нашчадкаў тут не засталося.

З іншага боку, мы маем традыцыю выбарнасці караля Рэчы Паспалітай або Вялікага князя Літоўскага, паколькі пасля Люблінскай уніі гэтыя пасады зліліся.

Згодна з гэтай традыцыяй, Вялікага князя Літоўскага павінна была б абіраць шляхта, якую ў Беларусі яшчэ трэба выявіць.

«Гэта ёсць свайго роду прававым казусам. З пункту гледжання магчымых наступнікаў, магчымы розныя варыянты».

Калі прытрымлівацца Канстытуцыі 3 мая, усе правы забяспечаны дынастыі Веттынаў. Гэта саксонская дынастыя, якая ў ХVIII ст. панавала ў тым ліку і ў ВКЛ шляхам выбарнасці. «Калі аднаўляць дзяржаўную сутнасць паводле Канстытуцыі 3 мая, то мы павінны звярнуцца да прадстаўніка гэтай дынастыі з просьбай прыйсці на наш трон», – тлумачыць Аляксандр Стральцоў-Карвацкі.

Каталікі паводле веравызнання, яны, як і належыць прадстаўнікам каралеўскага роду, не працуюць. «Пэўная маёмасць у іх засталася. Пэўныя транзакцыі пэўнымі рарытэтамі яны робяць, можна гэта назваць квазі-бізнесам, – распавядае госць студыі. – І гатовыя ў тэорыі заняць трон. Але практыка вельмі складаная, і гэта ўсё будзе адбягаць ад чыста тэарэтычных меркаванняў».

У 1916 годзе са згоды прускага і аўстра-венгерскага манархаў была зроблена спроба аднавіць Каралеўства Польскае. На трон павінен быў прыйсці адзін з бочных нашчадкаў сям’і Габсбургаў.

«Мы як манархічная ліга прытрымліваемся таго, што неабходна было б прадстаўнікоў гэтага роду запрасіць у выпадку чаго на трон ВКЛ», – гаворыць Аляксандр Стральцоў-Карвацкі.

Такім чынам, найбольшыя шанцы на беларускі трон адзін з прадстаўнікоў Габсбургаў – Фердынанд Званімір. Яму 18 гадоў, ён аўтагоншчык – выступае ў чэмпіянаце Аўстрыі.

«Размова дня» выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

Глядзець «Размову дня» цалкам.

ІА, belsat.eu, фота на перадпраглядзе: royalgossip.forumprofi.de

Стужка навінаў