Феномен Ціханоўскай. Падтрымка ёсць, пытанні засталіся

Катлеты пакінем Пуціну (разам з мухамі), баршчы Ярмошынай. Засяродзімся на паездках.

Самая масавая сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якую мне давялося назіраць у 1994 годзе, здарылася як раз у Гомлі. Я неаднаразова апісваў яе, у тым ліку ў сваёй кнізе – палітычнай біяграфіі адзінага і непаўторнага суперніка Ганны Канапацкай. Тыя, хто чытаў, памятаюць: крыты стадыён, тры з паловай-чатыры тысячы гледачоў, якія лаваю сцякаюць з трыбунаў, каб дакрануцца да свайго куміра, працягнуць да яго дзіця, атрымаць аўтограф.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Гомлі. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

Зараз самай масавай сустрэчай кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай таксама стала сустрэча ў Гомлі. Толькі не на крытым стадыёне, а на адкрытай пляцоўцы, што зрабіла неверагоднае ўражанне. Начныя кадры з агеньчыкамі мабільных тэлефонаў – вядома, даўні фокус, але ад таго ён не становіцца менш узрушальным, а ўсмешкі людзей – менш шчырымі.

Але я не пра гэта.

Я пра лічбы.

Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Гомлі. Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Марыя Калеснікава. Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Прыхідбнікі пераменаў з Гомлі. Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»

У Гомлі, па розных падліках, на сустрэчу з прадстаўніцамі аб’яднанага штабу (будзем выкарыстоўваць гэты тэрмін, каб нікога не крыўдзіць) прыйшло ад васьмі да дзесяці тысячаў чалавек. Гэта шмат ці мала?

Шмат. Прыкладна столькі ж прыйшло ў Менску на плошчу Бангалор, і гэта ўжо здавалася цудам. А Гомель другі па велічыні горад Беларусі. Ці было гэта цудам?

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава. Жлобін, 26 ліпеня.
Фота: Belsat.eu

Вядомы ў Інтэрнэт-колах і ў Вільні Кірыл Атаманчык пракаментаваў у сябе ў Фэйсбуку прысутнасць тысячы чалавек на пікеце ў Жлобіне: «Столькі ні на адзін апазіцыйны мітынг не выходзіла!» А гэта – сапраўды рэкорд?

І можна ўспомніць бясконцыя чэргі людзей у масках і з пашпартамі ў руках, якія жадалі паставіць подпіс за Бабарыку, Цапкалу, Ціханоўскую. І чакалі, што яны ўсё ж такі аб’яднаюцца…

Як могуць аб’яднацца тры кандыдаты ў прэзідэнты – тры патэнцыйныя супернікі? Ніхто не меў адказу на гэтае пытанне. Але ўсе гэтага сапраўды хацелі. І Лідзія Ярмошына выканала іх жаданне, абʼяднаўшы ўсіх вакол Ціханоўскай. Подла, нізка – але абʼяднала.

З’яўленне людзей на сустрэчах і пікетах стала адказам як раз на гэтае абʼяднанне. Яны ўбачылі новую альтэрнатыву. Не айчынную апазіцыю, якая вечна лаецца паміж сабою, а трох жанчын (прывітанне баршчом і катлетам!), якія гаварылі толькі пра тое, што іх абʼяднала. Не пра супярэчнасці, якія варта пераадолець, а пра тое, што яднае.

Пра тое, што ў краіне не павінна быць палітвязняў, мірных дэманстрантаў не павінны біць дубінкамі і сілай валачы ў аўтазакі.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Пра тое, што краіна павінна развівацца, а не сядзець, учапіўшыся пасінелымі пальцамі, на тым месцы, якое павінна задавальняць цяперашнюю ўладу і зусім не цікава ўжо большасці насельніцтва.

Пра тое, што выбары павінны быць сумленнымі і празрыстымі – і, канешне, без выкарыстання сілы адным з кандыдатаў, які мабілізаваў на сваю падтрымку ўвесь дзяржаўны апарат.

І гэта нечакана супала з тым, што думаюць і што адчуваюць многія людзі. У тым ліку тыя, хто не прыйшоў на сустрэчы ў Менску, У Гомлі, у Жлобіне, у іншых гарадах.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Яны не прыйшлі зусім не таму, што яны безумоўна падтрымліваюць цяперашнюю ўладу. Прычыны маглі быць самыя розныя. І пытанне не ў тым нават, ці прыйдуць яны на наступны пікет-мітынг-сустрэчу. Пытанне ў тым, ці хопіць гэтых галасоў, каб перамагчы і ўтрымаць перамогу (мірна). І колькі іх наагул трэба для перамогі – ва ўмовах усеагульнай датэрміновай фальсіфікацыі.

Фота: Belsat.eu

Аб’яднаны штаб прапанаваў рэальны механізм – з фатаграфаваннем бюлетэняў для галасавання. Ці будзе працаваць у дзень галасавання тэлефонная сувязь і інтэрнэт? Як будзе ажыццяўляцца каардынацыя дзеянняў дзясяткаў тысяч людзей, ці зможа штаб данесці да іх інструкцыі – абыходзячы ўсіх тых, хто іх падслухоўвае, хто за імі падглядае, ладзіць супраць іх правакацыі?

Я не чакаю адказаў на гэтыя пытанні. Але ў штаба яны, безумоўна, павінны быць. Такія ж простыя і зразумелыя, як сама Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская сярод людзей у Барысаве.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Пакуль жа ёсць адказ на іншае пытанне. Ці ёсць у Ціханоўскай падтрымка? Ёсць. У Жлобіне. У Стоўбцах. У Бабруйску і Пінску. У Глыбокім і Рагачове. І нават у Горадні, Віцебску, Магілёве, Гомлі і Менску. Гэта мы бачылі.

Аляксандр Фядута, фота Святлана Лазарэнка/НЯ belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў