Фельчары ў Сенненскім раёне селі на электраровары


Медыкі ў Сенненскім раёне сталі больш мабільнымі і аператыўнымі дзякуючы ініцыятыве «Не губляючы часу», зрэалізаванай пры падтрыманні ЕЗ.

Электраровары эканомяць не толькі час, але і транспартныя выдаткі на выезды хуткай дапамогі з раённага шпіталю. За некалькі месяцаў эканомія паліва склала амаль 200 літраў.

Калі раней фельчаркі Беліцкага фельчарска-акушэрскага пункту з цяжкою медычнаю торбаю за дзень праходзілі не адзін кіламетр і наведвалі пацыентаў у дзвюх вёсках, цяпер – за дзень паспяваюць аб’ехаць 4–5 вёсак.

У межах праекту набылі ровары для ўсіх 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў Сенненскага раёну.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў