Фельчара з Ліды асудзілі за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім

Медыку далі 7 содняў адміністрацыйнага арышту.

Сёння 8 траўня ў Лідзе судзілі фельчара хуткай дапамогі Павел Палейчыка, які браў удзел сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Ён атрымаў 7 содняў адміністрацыйнага арышту па арт.23.34 КаАП РБ («Парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў»), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Рашэнне вынес суддзя Максім Філатаў. Яшчэ быў арыштаваны на 7 содняў Андрэй Паляковіч.

Зараз прысуду чакаюць іншыя жыхары Ліды. Па звестках праваабаронцаў сярод іх яшчэ адзін фельчар Аляксей Краўчук, які прыйшоў на суд падтрымаць Палейчыка, Алег Краўцоў, Максім Палонскі, Павел Анціпкін.

Павела Палейчыка затрымалі ўвечары 7 траўня за тое, што 22 красавіка ён браў удзел у сустрэчы падпісантаў блогера Сяргея Ціханоўскага (YouTube-канал «Страна для жизни»).

Раней Павел даў інтэрв’ю belsat.eu, дзе распавёў пра ўмовы працы на “хуткай” падчас пандэміі.

Фельчар лідскай хуткай дапамогі: сітуацыя нашмат горшая за афіцыйныя звесткі

7 і 8 траўня адбыліся затрыманні прыхільнікаў блогера ў розных гарадах Беларусі: Лідзе, Гомлі, Магілёве, Жлобіне, Берасці, Глыбокім. Некаторыя ўжо атрымалі содні арышту.

КТ Belsat.eu

У Магілёве і Лідзе актывістаў затрымліваюць проста ў судах

Hавiны