«Фэйсбук» за некалькі секундаў страціў $ 124 млрд


26 ліпеня на адкрыцці амерыканскай біржы цана акцыяў «Фэйсбука» упала на 18 %.

То бок – у пераліку на рынкавы кошт – цягам некалькі хвілінаў найбуйнейшая сацыяльная сетка свету страціла $ 124 млрд. Гэта рэкорд: «Bloomberg» піша, што яшчэ ніводная фірма з амерыканскай біржы не страчвала столькі грошай цягам аднаго дня гандлю.

Страты сталі наступствам публікацыі фінансавых вынікаў за другі квартал 2018-га года. Чакалася, што за гэты перыяд фірма Марка Цукербэрга заробіць $ 13,36 млрд. У выніку прыбыткі «Фэйсбук» склалі «толькі» 13,23 млрд.

Інвестараў пужаюць таксама кепскія прагнозы на наступныя гады. Сам «Фэйсбук» не хавае, што ў будучыні прырост новых карыстальнікаў скараціцца.

ДД

Стужка навінаў