Фэйкньюз і дзіўнае супадзенне. Прадстаўнік «Белгазпрамбанку» пракаментаваў высунутыя абвінавачанні


Крыніца ў «Белагазпрамбанку» пракаментавала шэраг абвінавачванняў, высунутых дзейным і былым супрацоўнікам банку, у тым ліку прадстаўнікамі дзяржаўных медыяў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю абвінавачвае прадстаўнікоў «Белагазпрамбанку» на чале з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты Віктарам Бабарыкам (кіраваў банкам да траўня 2020 года) у адмыванні сотняў мільёнаў долараў. Але крыніца ў банку заяўляе пра беспадстаўнасць такіх абвінавачванняў.

Мэта – стварыць класавую нянавісць

Сярод доказаў віны можна сустрэць выяўленне «$ 4 млн, атрыманых незаконным шляхам». Аднак, адзначае крыніца, грошы не толькі не забаронена захоўваць у банку, але і іх выяўленне там цалкам лагічнае. Паводле яе, «дрэнна, калі ў банку няма грошай, а не наадварот». Словы ж аб іх незаконным атрыманні пакуль нічым не падмацаваныя.

Hавiны
КДК: Віктар Бабарыка затрыманы як «арганізатар супрацьпраўнай дзейнасці»
2020.06.18 17:15

Прадстаўнік банку адзначае, што паказаныя ў сюжэце купюры не былі мечаныя адмысловым саставам, як гэта адбываецца пры дакументызацыі хабараў. Наагул, мяркуе ён, мэта гэтых кадраў – стварыць эфект «класавай нянавісці» у тэлегледача да банку. На ягоную думку, гэта маглі быць грошы ўкладчыкаў. І цяпер, калі грошы арыштаваныя, працэнт з укладу давядзецца плаціць за кошт акцыянераў.

Няма нічога незаконнага і ў выяўленні дыгіпасаў, паказаных як «прылады для кіравання рахункамі за мяжой». Крыніца адзначыла, што ў кожным банку, які ажыццяўляе міжнародныя разлікі, адказныя працаўнікі маюць такія інструменты доступу да карэспандэнцкіх рахункаў у іншых банках. Інакш звычайная банкаўская дзейнасць для пераводу сродкаў паміж банкамі немагчымая.

«Гэта абсалютна законная практыка. Калі ж выяўлены дыгіпас, які дае доступ да рахунку фізічнай асобы за мяжой – тут трэба зразумець чый гэта рахунак, дзе і як ён адкрыты. Банк сваім кліентам рахункі за мяжой не адкрывае, бо не мае прадстаўніцтваў за межамі Беларусі», – адзначыла крыніца.

Hавiны
Церцель: За Бабарыкам стаяць «лялькаводы ў «Газпраме», а, можа быць, і вышэй»
2020.06.18 18:54

Вывесці $ 430 млн – недарэчна

Што датычыць абвінавачвання ў незаконным вывадзе $ 430 млн на рахункі латвійскага банку, то, паводле прадстаўніка банку, у выпадку з «Белгазпрамбанкам» гэта немагчыма. Ён адзначыў, што ўвесь капітал банку ледзь-ледзь перавышае 300 млн долараў і за ўсе гады свайго існавання ён ледзь зарабіў столькі чыстага прыбытку.

Агулам, на ягоную думку, «такія маштабы дзейнасці могуць быць толькі ў адзінкавых кампаніяў, якія вядуць бізнес у Беларусі – але яны на ўвазе, добра кантралююцца і не стануць пераводзіць грошы ў праблемны латвійскі банк». Акрамя таго, усе пераводы за мяжу адсочваюць Нацбанк, КДК, рэвізоры і аўдытары.

«Вывесці такія сродкі незаўважанымі нельга. Дык адкуль жа ўзялася гэтая лічба? За незаконную дзейнасць быў памылкова прыняты абарот «Белгазпрамбанку» па аперацыях міжбанкаўскага крэдытавання і здзелках куплі-продажу валюты (у тым ліку і ў інтарэсах кліентаў). Кажучы банкаўскім мовай, за нібыта незаконна выведзеныя грошы ўзяты абарот па карэспандэнцкіх рахункі за некалькі гадоў», – заявіла крыніца.

Hавiны
Менш як за содні петыцыю за вызваленне Бабарыкі падпісалі 100 тыс. чалавек
2020.06.19 12:22

Паводле яе, такія здзелкі любы ўніверсальны банк ажыццяўляе штодня, а сродкі нікуды не «выводзяцца», «бо ідуць у абодва бакі – або ў выглядзе аплаты за набытую валюту, або як аплата міжбанкаўскага крэдыту (як правіла, кароткатэрміновага)».

Прадстаўнік банку падкрэсліў, што «Нацбанк правярае камерцыйныя банкі вельмі старанна, вывучае ўсю першасную дакументацыю, пільна глядзіць на ўсе аперацыі». Па выніках апошняй праверкі гэтага года ён нават пазбавіў менеджараў банку гадавога бонуса, палічыўшы, што яны недаацанілі рызыкі ў памеры некалькіх соцень тысяч рублёў.

«Незаконна вывесці міма яго $ 430 млн – гучыць недарэчна», – сказала крыніца.

Эканамічная шкода нанесеная не была

Прадстаўнік банку прызнаў, што сітуацыя з вэксалямі сапраўды мела месца ў 2015 годзе, але тады праз «Белгазпрамбанк» транзітам праходзілі аперацыі ў прыкладна ўдвая меншым аб’ёме за заяўленыя «$ 60 млн». Паводле яго, некалькі кампаніяў, створаных рэзідэнтамі адной з сярэднеазіяцкіх краінаў СНД, купілі ў Расеі банкаўскія вэксалі і выставілі іх да пагашэння «Белгазпрамбанку», адмыслова адкрыўшы ў ім рахункі.

Hавiны
Віктара Бабарыку і ягоных паплечнікаў прызналі палітвязнямі
2020.06.19 15:24

«Гэта законная банкаўская аперацыя – прыкладна таксама можна атрымаць грошы з банкамату аднаго банку па карце іншага. Але паколькі далей сродкі былі пераведзеныя за мяжу, Камітэт дзяржкантролю тады ж, у 2015 годзе, звярнуў увагу на падазронасць аперацыяў і адразу ў тым жа годзе арыштаваў рахункі ўсіх гэтых нядобрасумленных фірмаў. Гэта значыць аб гэтых аперацыях дзяржорганам і акцыянерам было даўно вядома. «Белгазпрамбанку» было загадана ўзмацніць меры кантролю па супрацьдзеянні такіх відаў кліенцкай дзейнасці, што і было зроблена», – заявіла крыніца.

Паводле яе, банк не быў «саўдзельнікам» гэтай схемы, а быў выкарыстаны як транзітнае звяно. Акрамя таго, эканамічная шкода беларускай дзяржаве нанесеная не была.

Сапраўдны «фэйкньюс»

Паказаную ж у дзяржСМІ дыяграму нізкай рэнтабельнасці актываў «Белгазпрамбанку» у параўнанні з банкамі-канкурэнтамі і выснову, што грошы раскрадаюцца, прадстаўнік банку назваў сапраўдным «фэйкньюс», які або непісьменны, або мэтанакіравана дэзарыентуе гледача.

«На дыяграме ў тэлевізары лічбы за першыя кварталы 2019 і 2020 года, але параўноўваць рэнтабельнасць актываў карэктна паводле гадавых выніковых паказнікаў. У «Белгазпрамбанку» праз розныя прычыны традыцыйна невысокі прыбытак у першым квартале. Калі вы возьмеце яго рэнтабельнасць за ўвесь 2019 год, то яна не саступае канкурэнтам і ўдвая пераўзыходзіць рэнтабельнасць тых двух дзяржбанкаў, менеджары якіх набраныя зараз у часовую адміністрацыю», – заявіла крыніца.

Дзіўнае супадзенне

Афіцыйна расследаванне ў дачыненні да «Белгазпрамбанку» пачалося яшчэ ў 2016 годзе, але адказ прыйшоў толькі ў снежні 2019 года, у сувязі з чым раней ніякіх прэтэнзіяў банку не выстаўлялі. Але, як заявіла крыніца, хоць сама практыка абмену інфармацыяй паміж дзяржорганамі і фінансавымі арганізацыямі або ўладамі розных краінаў можа зацягвацца на доўгі час, дзяржава наўрадці будзе бяздзейнічаць, «калі падазроныя аперацыі працягваюцца або фігуранты закрываюць кампанію».

«Напрыклад, у выпадку з вэксальным эпізодам КДК адразу арыштаваў падазроныя рахункі. З улікам таго, што замежныя кампаніі, пра якія ідзе гаворка, зачыненыя яшчэ ў 2017 – дзіўнае супадзенне, што «разбіральніцтва» па іх пачалі толькі цяпер», – адзначыў прадстаўнік банку.

Hавiны
Апублікаваныя даходы Бабарыкі за 2019 год
2020.06.20 16:16

Паводле яго, няма парушэнняў і ў магчымай працы з замежнымі кампаніямі, рахункі якіх адкрытыя на Кіпры, «калі гэтыя кампаніі не займаюцца незаконнай дзейнасцю, а са сродкаў, якія паступаюць на рахункі гэтых кампаніяў, сплачаныя ўсе падаткі».

«Тут узнікае хутчэй пытанне пэўнага канфлікту інтарэсаў банку і асабістых інтарэсаў яго супрацоўнікаў, але забаронаў на занятак бізнесам для недзяржаўных служачых не ўстаноўлена. Гэта пытанне да акцыянераў. У любым выпадку, з боку «Белгазпрамбанку» як фінансавай установы парушэнні заканадаўства Беларусі не прадбачыцца», – адзначыла крыніца.

Даведка:

18 чэрвеня ў Беларусі быў затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, які з 2000 па 2020 гады кіраваў «Белгазпрамбанкам». Агулам па справе Белгазпрамбанку затрыманыя каля 20 чалавек.

Hавiны
Уладзімір Макей адказаў на патрабаванне Еўразвязу вызваліць Віктара Бабарыку
2020.06.19 20:23

«Бабарыка з’яўляўся непасрэдным арганізатарам, кіраўніком супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў уздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней здзейсненых злачынстваў і літаральна на днях зняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў», – заявіў у эфіры «Беларусь-1» кіраўнік КДК Іван Церцель.

Павлодле яго, вядзецца праца па некалькіх кірунках: першы – махінацыі з вэксалямі на суму звыш $ 60 млн, у выніку якіх на замежныя рахункі, нібыта былі выведзеныя вялікія сумы.

Акрамя таго, Церцель сцвярджае, што КДК выявіў «адмывачныя схемы», па якіх у замежныя банкі гэтыя сумы нібыта выводзіліся.

«У прыватнасці, адной з такіх структур з’яўляўся латвійскі банк ABLV. Згодна з дадзенымі, атрыманымі ад нашых латвійскіх калег, за некалькі гадоў у інтарэсах гэтага банку на ягоныя рахункі з рахункаў Белгазпрамбанку было выведзена больш за $ 430 млн», – дадаў кіраўнік КДК.

Адметна, што банк ABLV быў ліквідаваны яшчэ ў 2018 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў