Фэйк-ньюсы ў Расеі пачалі ствараць яшчэ ў XVI ст.


 

Некалькі гістарычных легендаў Масква прыдумала ў перыяд падпісання Люблінскай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай.

Пра гэта ў гістарычным ток-шоу «Intermarium» на «Белсаце» распавядае Канстанцін Ерусалімскі, доктар гістарычных навук, прафесар Расейскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэту (Масква).

Паколькі Масква заўсёды прэтэндавала на тэрыторыю ВКЛ, стварэнне саюзу паміж ім і Рэччу Паспалітай у 1569 годзе яна ўспрымала надзвычай крытычна.

«І ў Маскве стварылі цэлы комплекс гістарычных легендаў – кароткія абсалютна фантастычныя гістарычныя даведкі пра тое, што адбывалася на захад ад Маскоўскай дзяржавы, пачынаючы з эпохі манголаў. І падчас пасольскіх нарадаў (рас. «посольские совещания» – рэд.) гэтыя легенды пастаянна агучваліся», – адзначае Канстанцін Ерусалімскі.

Напрыклад, абвяргаўся факт, што татары спалілі Маскву. А полацкіх князёў Масква лічыла сваймі падданымі, аргументуючы тым, што яны падначальваліся Кіеўскаму князю, што нібыта аўтаматычна ператварала Полацк у залежную ад Масквы тэрыторыю.

Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?

Фэйкі ствараліся, каб давесці, што сапраўднае насельніцтва ВКЛ – праваслаўныя, якія павінны падначальвацца мітрапаліту Маскоўскаму і Маскве ў цэлым, тлумачыць гісторык.

Больш цікавых фактаў пра Люблінскую унію вы даведаецеся, прагледзеўшы поўнае выданне ток-шоу «Intermarium».

Глядзець іншыя выданні ток-шоу «Intermarium»

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары