ФБР вядзе расследаванне ў дачыненні да Каламойскага


ФБР ЗША расследуе справу ў дачыненні да Каламойскага, сцвярджае выданне Daily Beast. Па словах крыніцаў парталу, украінскага алігарха падазраюць у адмыванні грошай на тэрыторыі ЗША. Суразмоўца выдання заявіў, што расследаванне вядзецца вялікімі сіламі, аднак некаторы час не афішавалася.

Паводле Daily Beast ў расследаванне ўцягнутая ў тым ліку пракуратура паўночнай акругі Агаё. Па звестках выдання Kyiv Post, менавіта ў Агаё Каламойскі ўкладваў грошы некалькі гадоў таму.

Сам алігарх, абвінавачванне якому пакуль не прад’яўлялася, катэгарычна абвяргае ўсе прэтэнзіі. Яго адвакат Майк Саліван заявіў, што Каламойскі ніколі не займаўся адмываннем грошай праз амерыканскія фонды.

«Ён – бізнесмен. Яго банк («Прыватбанк») адабраў урад, заяўляючы, што фінансавая арганізацыя на мяжы банкруцтва. Потым высветлілася, што гэта няпраўда», – сказаў юрыст.

Каламойскі пасля канфлікту з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам зʼехаў за мяжу, аднак ва Украіне па-ранейшаму кантралюе тэлеканал «1+1». Менавіта ў эфіры гэтага канала пра рашэнне балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы абʼявіў артыст Уладзімір Зяленскі.

Парашэнка назваў Зяленскага «марыянеткай Каламойскага».

«Мы не дамо Каламойскага ніводнага шанцу», – сказаў Пятро Парашэнка.

На гэта ў штабе Зяленскі спачатку назвалі Парашэнка марыянеткай Свінарчука (былога першага намесніка кіраўніка РНБА Алега Гладкоўскаго-Свінарчука, які падазраецца ў карупцыі), а потым прапанавалі прэзідэнту правесці дэбаты менавіта з Каламойскім.

Меркаванні
Украіна паміж граблямі і віламі
2019.04.01 12:31

СК belsat.eu паводле rbc.ru

Стужка навінаў