Фазэль: Лукашэнка казаў, што варта памяняць Канстытуцыю, правесці новыя выбары


Кіраўнік IIHF Рэнэ Фазэль у інтэрв’ю «Матч ТB» чарговы раз распавёў аб тым, як было прынятае рашэнне аб пераносе ЧС-2021 з Менску, а таксама пра ягоную размову з Аляксандрам Лукашэнкам.

– Тое, што пастаянныя спонсары чэмпіянату свету прыгразілі байкатаваць турнір, зрабілася вырашальным фактарам?

– Калі ты бачыш, што ў нейкага з бакоў няма ні добрай волі, ні жадання ў чымсьці ўдзельнічаць, што ты можаш з гэтым зрабіць? Вядома, заявы спонсараў сталі надзвычай вялікім выклікам для нас. Пры тым, што шмат якія іншыя спонсары былі гатовыя з намі застацца.

Проста сітуацыя ўскладнілася так, што калі б мы пакінулі чэмпіянат свету ў Менску, то ціск вакол турніру нікуды б не знік і толькі б нарастаў з кожным днём.

Як атрымалася ў выніку, так выйшла. Прымайце як факт. Але я ўпэўнены, што ў будучыні сітуацыя ўсё роўна палепшыцца. На нашай сустрэчы прэзідэнт Лукашэнка дзяліўся думкамі аб тым, што варта памяняць Канстытуцыю краіны, правесці новыя выбары. І гэта прывядзе да міру.

ІК, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў