Фаварыты вылятаюць з Кубка Беларусі


Хто будзе прадстаўляць Беларусь у еўракубках? Па іх выніках ¼ фіналу Кубка Беларусі з барацьбы выбылі тры з чатырох фаварытаў: Менскае «Дынама», «Шахцёр» і «Белшына».

Найбольшая надзеі на выхад у еўракубкі праз перамогу ў Кубку Беларусі мела бабруйская «Белшына». Менавіта пад гэта прыйшлі грошы расейскага інвестара. У выніку ў Бабруйску практычна цалкам змянілі трэнерскі штаб і гульцоў, заключыўшы кантракты з 18 футбалістамі з Беларусі, Расеі, Аргенціны, Ганы, Украіны і Камеруна. «Нафтан» за адзін дзень змог пагасіць даўгі і быў дапушчаны да ў спаборніцтвах. Але выйшла сенсацыя. Першы матч у Наваполацку скончыўся ўнічыю – 1:1. З тым жа лікам завяршылася і асноўны час гульні ў адказ Бабруйску. Прыйшлося гуляць два дадатковыя таймы. Да таго часу ў «Белшыны» засталося на два гульца менш, з поля былі выдаленыя ўкраінец Алег Карамушка і ганец Джоэль Фамейе. У выніку “Нафтан” давёў лік да 3:1 і выйшаў у паўфінал. У гаспадароў забіў Антон Мацвеенка, у гасцей хет-трык на рахунку Руслана Цеверава.

«Шахцёр» быў фаварытам у гульні з «Менскам», але здзівіў усіх, прайграўшы ў першым матчы ў сталіцы з лікам 0:2. Не змог выправіць сітуацыю клуб з Салігорску і ў сябе ўдома, згуляўшы ўнічыю 0:0.

Праблемы менскага «Дынама» пачаліся з праблемаў яго гаспадара Юрыя Чыжа. Праўда, пасля перамогі 1:0 над жодзінскім «Тарпеда» у «Дынама» былі добрыя шанцы выйсці ў паўфінал. Але ў Жодзіна пасля ўдару Вадзіма Дземідовіча «Дынама» хутка прапусціла. Прыйшлося як і ў Бабруйску гуляць дадатковы час, і тут перамогу «Тарпеда» і пуцёўку ў паўфінал прынёс Яўген Клапоцкі. Цікава, што абодва каманды гулялі з прозвішчамі на цішотках напісаных па-беларуску.

А вось БАТЭ без праблем прайшоў у паўфінал, ён абыграў на сваім полі «Слуцк» з лікам 1:0, 2:0 перамог і ў гасцях. Адзначыўся набыты за 1 мільён еўра серб Мірка Іваніч (столькі ж складае ўвесь гадавы бюджэт «Слуцку»). Легіянер спачатку аддаў галявы пас Зміцеру Мазалеўскаму, а затым забіў сам.

Паўфінальныя матчы Кубка Беларусі пройдуць 20 красавіка і 4 траўня, фінал 21 траўня ў Берасці.

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў