Фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч, якая ідзе ў дэпутаты, прабегла 5,5 км. ФОТА


«Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч, вядомая сваймі палітычнымі амбіцыямі, падзякавала арганізатарам сёлетняга Менскага паўмарафону. Медаль за бег на дыстанцыі ў 5,5 кіламетраў яна апублікавала ў сваім Instagram.



Разам з Васілевіч адлегласць у 5,5 км прабеглі гімнастка Ксенія Санковіч і блогерка, тэлевядоўца Ганна Бонд. Апошняя напісала, што ў яе калекцыі гэта ўжо 5 медаль.

Сярод удзельнікаў паўмарафону былі таксама міністры Уладзімір Калтовіч, Максім Ермаловіч і Сяргей Кавальчук.

Сёлета ў Менскім паўмарафоне ўзялі ўдзел 40 тысяч чалавек з 68 краінаў свету. Традыцыйна імпрэзу ладзяць у другую нядзелю верасня.

АА belsat.eu

Стужка навінаў