Фантастычны мітынг у Менску. 8-ы дзень пратэстаў. Галоўнае


На 8-ы дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі працягнуліся пратэсты. Масавыя акцыі прайшлі не толькі ў сталіцы, але і ў абсалютнай большасці беларускіх гарадоў. Галоўнае на дадзены момант.

Ад Стэлы да Дому ўраду

У Менску прайшоў самы масавы за ўсю найноўшую гісторыю мітынг. У ім узялі ўдзел, па розных падліках, ад 200 да 350 тысяч чалавек. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Лукашэнка: я стаю на каленях

Кіраўнік краіны выступіў на мітынгу ў сваё падтрыманне і заявіў, што нікому не аддасць Беларусь, нават калі яго не стане. На мітынгу прысутнічаў і малодшы сын Мікалай. У акцыі ўзялі ўдзел каля 7-10 тыс бюджэтнікаў, якіх звезлі аўтобусамі і цягнікамі ў сталіцу з усёй краіны.

А. Г. Лукашэнка выступае перад сваімі прыхільнікамі на мітынгу. 16 жніўня 2020 г. Менск, Беларусь.
Фота: Belsat.eu
Мікалай Лукашэнка стаіць у баку з аховай. 16 жніўня 2020 г. Мінск, Беларусь.
Фота: Belsat.eu

Першы з беларускіх дыпламатаў падтрымаў пратэсты

Ігар Ляшчэня – пасол Беларусі ў Славакіі з 2016 года заявіў пра падтрыманне пратэстаў супраць кіраўніка краіны. У 2002-2006 гадах Ляшчэня займаў пасаду памочніка прэзідэнта Беларусі.

Удзельнікі Нацыянальнага маршу «За свабоду», Берасце, Беларусь. 16 жніўня 2020 г.
Фота: Belsat.eu

Караеў кажа пра грошы ўдзельнікам

Юрый Караеў заявіў, што ядро пратэстоўцаў фінансуецца з-за мяжы. Хлопцам нібыта плацяць 30 рублёў, дзяўчатам – 60 рублёў за ўдзел у пратэстах.

Удзельнікі агульнаграмадзянскага маршу «За свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Горадня.
Фота: Васіль Малчанаў / Vot-tak.tv / Belsat.eu

81 асобу не могуць знайсці

Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Ваніна пацвердзіла смерці пратэстоўцаў, паведамляе «Комсомольская правда». Пакуль афіцыйна вядома пра дзве смерці ўдзельнікаў пратэставых акцыяў – Аляксандра Тарайкоўскага і Аляксандра Віхора. Іх пахавалі адпаведна 15 і 16 жніўня. Яшчэ 81 асобу не могуць знайсці.

Удзельнікі агульнаграмадзянскага маршу «За свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu

АА belsat.eu

Стужка навінаў