Фанаты ФК «Нёман» ушанавалі памяць Ніла Гілевіча песняй i хвілінай маўчання


3 красавіка на матчы «Нёман» – «Граніт», фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі «А я лягу прылягу».

«Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста мусілі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч – быў сапраўдным сынам Беларусі, якім ганарацца і якога паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцця чэмпіянату мы спявалі песню на словы Ніла Гілевіча «А я лягу прылягу». Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Шмат хто ведаў песню, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра», – распавёў старшыня Клубу заўзятараў Дзяніс.

Таксама фанаты гарадзенскай каманды правялі цікавы перформанс.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=R3yiJ-Aix28″][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле t-styl.info

Стужка навінаў