У Віцебску кіраўнік Акцябрскага раёну прымушаў камісію перарабляць пратаколы на ўчастку, дзе перамагла Ціханоўская. АЎДЫЁ


На Youtube-канале Belarus Lives Matter з’явіўся запіс, на якім кіраўнік Кастрычніцкага раёну Сяргей Сташэўскі пераконвае чальцоў выбарчай камісіі на ўчастку № 25, што палічылі галасы сумленна, падрабіць лічбы на карысць Лукашэнкі.

Сяргей Сташэўскі запытаў камісію, як выйшла, што большасць галасоў за Святлану Ціханоўскую.

– Як у вас гэтак атрымалася?

– Палічылі бюлетэні – усе, што былі.

На гэтае сцвярджэнне Сташэўскі кажа, што ён іншая камісія палічыла «крыху іначай».

Пра гэтым чыноўнік не называе імя Святланы Ціханоўскай. Ён кажа, трэба памяняць вынікі галасавання «праз тое, што ў вас тут вельмі многа…»

«Мне не хочацца, каб вы былі адзіныя, хто нейкім чынам, невядома чым кіруючыся, выбіўся з агульнай масы. Я даволі пажылы чалавек. І з Віктарам Цоем быў сучаснікам. У мяне да вас ёсць вельмі жорсткая прапанова – змяняць пратакол, і мяняць кардынальна лічбы паміж трэцім і чацвёртым кандыдатам».

Кіраўнік Кастрычніцкага раёну Віцебску загадаў вырашыць пытанне з заменай пратаколаў.

Адзін назіральнік спытаўся, ці можа не падпісвацца пад фальсіфікаваным пратаколам, на што Сташэўскі кажа:

«Не трэба мне вашага асобнага меркавання. Я яго пачуў і ўлічу. Усе мы прынцыповыя людзі да пэўнага моманту. Калі размова ідзе пра нашую будучыню, хочацца, каб яна была крыху гэта.

Сёння не тая сітуацыя, калі трэба выяўляць прынцыповасць».

Сташэўскі дадаў, што паважае камісію за тое, што як калектыў яны выказалі пазіцыю, але «сёння трэба зрабіць па-іншаму».

Не ўсе чальцы камісіі згадзіліся фальсіфікаваць пратаколы.Некаторыя падняліся і моўчкі выйшлі з кабінету, на што Сташэўскі сказаў:

«Тыя, хто прынцыпова не хоча падпісваць гэтага дакументу, усё роўна трэба, каб засталося дзве траціны камісіі. Яны застаюцца, а рэшта можа адчуць сябе вельмі кепска і пакінуць памяшканне выбарчага ўчастку».

Паводле афіцыйных дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка набраў 80,08 % галасоў, а Святлана Ціхноўская – 10,09 %.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў