Факельнае шэсце ў Беларусі, антытэрор у Бельгіі. Чым яшчэ здзівіў тыдзень?


«Белсат» сабраў найлепшыя фота з найважнейшых падзеяў на тыдні.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Ерэванская паліцыя блакуе дэманстрантаў ля расейскай амбасады. Армяне пратэстуюць супраць расейскай вайсковай прысутнасці ў краіне пасля таго, як расейскі жаўнер уцёк з вайсковай базы і расстраляў армянскую сям’ю, у тым ліку і дзяцей.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

«Мы ненавідзім Францыю» – напіс на плакаце падчас акцыі пратэсту ў Пакістане. Удзельнікі спальваюць французскі сцяг: іх абурыла, што пасля тэракту ў Парыжы іхвалі салідарнасці ў краінах Захаду новае выданне «Шарлі Эбдо» выйшла з выяваю прарока Мухамэда на вокладцы.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Бельгійскі дэсантнік ля будынку ў габрэйскім квартале ў горадзе Антвэрпэн. Вайскоўцы ўзялі пад ахову некаторыя грамадскія будынкі і габрэйскія кварталы пасля таго, як спецслужбы перадухілі буйны тэракт. Ісламісты-радыкалы хацелі зладзіць у Бельгіі «другі Парыж». Як падае бельгійская Генпракуратура, баевікі ў Вэрвіе рыхтавалі серыю нападаў на паліцэйскія ўчасткі па ўсёй краіне. Усе трое ісламістаў – грамадзяне Бельгіі.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Украінскі вайсковец-добраахвотнік абдымае сваю каханую перад тым, як адправіцца на Данбас. Тры дні запар прарасейскія баевікі спрабавалі захапіць аэрапорт і ў пэўны момант выцеснілі ўкраінскіх вайскоўцаў з аднаго з тэрміналаў. Пасля цяжкіх баёў Пятро Парашэнка загадаў актывізаваць супрацьдзеянне тэрарыстам, а таксама абвесціў чарговую хвалю мабілізацыі.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Факельнае шэсце ў Беларусі! Але – бяскрыўднае, у гонар традыцыйнага «Шчодрага вечару». У прадстаўленні бяруць удзел традыцыйныя мясцовыя персанажы Дзед і Баба, а таксама юнакі – «цары», апранутыя ў белыя порткі ды кашулі. На грудзях у іх крыж-накрыж павязаны чырвоныя семежаўскія паясы з традыцыйным арнаментам. На галаве – высокія шапкі, упрыгожаныя рознакаляровымі стужкамі. Факельнае шэсце суправаджаецца і святочнымі калядаваннямі.

[vc_single_image image=”16″ img_size=”large”]

Хатні тхор атрымаў бласлаўленне ад святара ў Мадрыдзе. У касцёл св. Антонія кожны год мясцовыя жыхары прыносяць сваіх хатніх улюбёнцаў дзеля бласлаўлення. Святога Антонія лічаць апекуном жывёлінаў.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў