«Facebook» не будзе захоўваць звесткі карыстальнікаў у краінах з парушэннямі правоў чалавека


Такое абяцанне даў заснавальнік «Facebook’у».

«Адмова ад гэтага прынцыпу [захоўвання дадзеных і будаўніцтва дата-цэнтраў у краінах з парушэннямі правоў чалавека. – Заўв. Belsat.eu] можа прывесці да блакавання нашых сэрвісаў у некаторых краінах або да таго, што мы не зможам прыйсці туды ў бліжэйшы час. Гэта кампраміс, на які мы гатовыя пайсці», – заявіў у афіцыйным прэс-рэлізе Марк Цукерберг.

«Facebook» і сэрвісы, якія яму належаць, «Instagram» ды «WhatsApp» больш не будуць захоўваць дадзеныя ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека, такія як свабода слова і недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Заснавальнік сацсеткі не ўдакладніў, якія менавіта краіны мае на ўвазе, але выказаў меркаванне, што гэтыя дзяржавы могуць правакаваць іншыя краіны «імкнуцца да больш шырокага доступу да дадзеных грамадзянаў».

У студзені расейская Федэральная служба па наглядзе ў галіне сувязі, інфармацыйных тэхналогіяў і масавых камунікацыяў (Роскомнадзор) пачала адміністрацыйныя працэсы супраць «Facebook» і «Twitter» за невыкананне патрабавання закону аб лакалізацыі дадзеных расейцаў.

Фота
«Facebook» і «Instagram» выдалілі 800 антызаходніх і антыізраільскіх акаўнатаў, якія хваляць Крэмль
2019.02.02 06:02

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў